Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Каліндзе Грабар-Кітаравіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Калінду Грабар-Кітаравіч з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.