Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Каліндзе Грабар-Кітаравіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Калінду Грабар-Кітаравіч і яе суайчыннікаў з Днём дзяржаўнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта дата з'яўляецца сімвалам гонару і славы, увасабленнем адзінства і з'яднанасці харвацкага народа. Прэзідэнт пацвердзіў імкненне Беларусі да развіцця адносін з Харватыяй на аснове дружбы і ўзаемаразумення.