Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Каліндзе Грабар-Кітаравіч

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Калінду Грабар-Кітаравіч і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Спадзяюся, што адносіны паміж Беларуссю і Харватыяй будуць і далей развівацца на карысць нашых народаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.