Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Сербія Аляксандру Вучычу

15 лютага 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

"Ваша краіна дасягнула значных поспехаў у справе ўмацавання сваёй незалежнасці і суверэнітэту, эканамічнага прагрэсу і павышэння дабрабыту грамадзян", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што заснаванае на ўзаемным даверы і падтрымцы рознабаковае плённае супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі, якія ў гэтым годзе адзначаюць 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін, будзе і ў далейшым служыць інтарэсам дзвюх дзяржаў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь