Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Польшча Анджэю Дуду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду з Нацыянальным святам незалежнасці.

    "Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні адкрытага і раўнапраўнага дыялогу з Польшчай, які з'яўляецца надзейным фундаментам для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў самых розных галінах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што галоўная сумесная задача на бліжэйшы час - гэта максімальная рэалізацыя нявыкарыстанага патэнцыялу беларуска-польскіх адносін.