Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Перу Марціну Альберта Віскара Карнэха

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Перу Марціна Альберта Віскара Карнэха з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі сувязей з Перу. "Двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах мае істотны, але пакуль мала выкарыстаны патэнцыял", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт упэўнены, што сумеснымі намаганнямі ўдасца дасягнуць узаемавыгадных вынікаў і вывесці беларуска-перуанскія адносіны на якасна новы ўзровень.