Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Паўночная Македонія Стэва Пендароўскі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Паўночная Македонія Стэва Пендароўскі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Перакананы, што паспяховае дынамічнае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Стэва Пендароўскі моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а жыхарам Паўночнай Македоніі - шчасця і дабрабыту.