Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгабу

21 сакавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што абедзве краіны маюць істотны патэнцыял узаемадзеяння ў розных галінах і зацікаўлены ў пашырэнні сувязей паміж дзяржаўнымі ўстановамі, дзелавымі коламі, дзеячамі навукі і культуры.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь