Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Ньюсі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Ньюсі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дружалюбныя адносіны, якія ўстанавіліся паміж дзвюма краінамі, будуць і ў далейшым садзейнічаць плённаму развіццю сувязей ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу, паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.