Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Мальта Джорджу Уільяму Велу

21 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мальта Джорджа Уільяма Велу і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

"Мальтыйская дзяржава адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні еўрапейскай бяспекі і развіцці гандлёва-эканамічных сувязей у Міжземнаморскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што парадак дня адносін Беларусі з Мальтай стане больш насычаным і шматгранным. "Неабходна рабіць рашучыя крокі па актывізацыі беларуска-мальтыйскіх эканамічных кантактаў, - лічыць Прэзідэнт. - Асаблівыя перспектывы мае сумесная работа ў такіх галінах, як фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі, лічбавізацыя, транспарт і лагістыка".
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь