Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Малі Ібрагіму Бубакару Кейта

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малі Ібрагіма Бубакара Кейта і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Карыстаюся гэтым выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў развіцці трывалага двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.