Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці з нагоды Дня Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці з нагоды Дня Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна дружалюбныя  адносіны паміж Беларуссю і Малдовай, заснаваныя на даверы і павазе, будуць і ў далейшым з’яўляцца асновай для пашырэння двухбаковых сувязей і ўмацавання ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.