Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь застаецца надзейным сябрам Малдовы і гатова рабіць усе неабходныя крокі для далейшага развіцця міждзяржаўнага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-малдаўскае супрацоўніцтва характарызуецца не толькі дружалюбнымі адносінамі, што гістарычна склаліся паміж нашымі народамі, але і актыўным імкненнем дзвюх краін да паглыблення ўсебаковых сувязей.