Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласану Драману Уатару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Драмана Уатару і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем умацаваць дружалюбныя адносіны на прынцыпах узаемнага даверу паміж нашымі краінамі, пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.