Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу

1 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці.

"У сённяшніх умовах, калі ўвесь свет сутыкнуўся з шэрагам выклікаў і пагроз, асабліва істотнымі становяцца такія паняцці, як салідарнасць і ўзаемадапамога", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва з Кіпрам на прынцыпах партнёрства і павагі. "Нашы краіны маюць значны патэнцыял узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікасу Анастасіядзісу добрага здароўя і поспехаў у справе далейшага развіцця суверэннай дзяржавы, а жыхарам Кіпра - міру, грамадзянскай згоды і працвітання.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь