Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што беларуска-кіпрскія адносіны маюць істотны патэнцыял, эфектыўнае выкарыстанне якога поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.