Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Перакананы, што дыялог паміж нашымі краінамі, блізкія пазіцыі па актуальных пытаннях міжнароднага характару будуць і далей садзейнічаць паступальнаму развіццю беларуска-кіпрскіх адносін у палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.