Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву

16 верасня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі.

"Высока ацэньваю дасягнуты за гэты час узровень супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, які развіваецца ў духу стратэгічнага партнёрства. Нам удалося выбудаваць гарманічную сістэму ўзаемадзеяння, якая ахоплівае ўсе галіны двухбаковых кантактаў. Беларусь і Казахстан плённа працуюць у рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, рэалізуюць сумесныя праекты", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў сваю прыхільнасць да далейшага цеснага і адкрытага дыялогу ў мэтах умацавання беларуска-казахстанскіх сувязей на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў.

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў у сваім пасланні Кіраўніку беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што сёння беларуска-казахстанскія адносіны характарызуюць не толькі канструктыўны палітычны дыялог, але і дынамічнае развіццё дзелавога партнёрства і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што сумесна мы зможам эфектыўна рэалізаваць маштабныя інтэграцыйныя праекты, накіраваныя на забеспячэнне стабільнасці і павышэнне якасці жыцця нашых грамадзян", - падкрэсліў ён.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь