Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што багаты кіраўніцкі вопыт, прафесіяналізм і мэтанакіраванасць Прэзідэнта Казахстана будуць садзейнічаць яго плённай дзейнасці на вышэйшай пасадзе, паслужаць далейшай рэалізацыі ўзятага краінай курсу на маштабную мадэрнізацыю.

    "Даражу Вашай увагай да ўмацавання беларуска-казахстанскіх адносін. Упэўнены, што мы захаваем супрацоўніцтва паміж краінамі, заснаванае на ўзаемнай павазе і стратэгічным партнёрстве на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя і нязменнага поспеху ў дасягненні пастаўленых мэт.