Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-карэйскія адносіны характарызуюцца адкрытасцю, шчырым імкненнем да дынамічнага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах.

    "Перакананы, што дзякуючы канструктыўнаму дыялогу і далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння мы зможам дасягнуць значнага практычнага выніку на карысць народаў абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.