Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    У віншаванні адзначаецца, што апошнія дзесяцігоддзі Індыя дэманструе значныя тэмпы развіцця эканомікі, інфраструктуры, тэхналогій, адукацыі і навукі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія дружалюбныя адносіны будуць і ў далейшым паступальна пашырацца.