Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Інданезія Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў станоўчую дынаміку беларуска-інданезійскіх адносін.

    "Упэўнены, што на трывалай аснове ўзаемнага даверу і дружбы паміж нашымі народамі супрацоўніцтва Мінска і Джакарты будзе і ў далейшым паспяхова развівацца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.