Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў паступальнае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі і ўмацаванне двухбаковых адносін ва ўсіх галінах.

    "Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі беларуска-філіпінскае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым дынамічна пашырацца", - гаворыцца ў віншаванні.