Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Эквадор Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.

    "У Беларусі з глыбокай павагай і салідарнасцю ставяцца да намаганняў вашай краіны па стварэнні сацыяльна арыентаванай дзяржавы, павышэнні дабрабыту эквадорскага народа, падтрымцы найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне да далейшага развіцця поўнамаштабнага дыялогу з Эквадорам па пытаннях супрацоўніцтва ў сферах знешняга гандлю, навукі, культуры, адукацыі, а таксама пашырэння базы двухбаковых пагадненняў.