Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Балгарыя Румену Радзеву

3 сакавіка 2018 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя Румена Радзева з 140-й гадавінай вызвалення Балгарыі.

"Стабільная дынаміка двухбаковых кантактаў у апошнія гады складае надзейны фундамент для рэалізацыі існуючага патэнцыялу традыцыйна дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі. Спадзяюся на далейшае пашырэнне і ўмацаванне беларуска-балгарскага супрацоўніцтва ў розных сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў міру і працвітання брацкаму народу Балгарыі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь