Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна і ўвесь народ гэтай краіны з 25-й гадавінай незалежнасці дзяржавы.

    "Упэўнены, што традыцыйна цесныя беларуска-армянскія адносіны, заснаваныя на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым усебакова ўмацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.