Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці міждзяржаўных сувязей і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Анголай па ўсіх напрамках.