Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з паспяховым запускам з новага касмадрома Усходні ракеты-носьбіта "Саюз-2.1а".

    "Гэта падзея з'яўляецца дастойным прадаўжэннем слаўных традыцый савецкай і расійскай касманаўтыкі, пацвярджае лідзіруючыя пазіцыі Расійскай Федэрацыі ў сферы асваення космасу", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў касмічнай галіне будзе і ў далейшым актыўна развівацца на карысць народаў дзвюх краін.