Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

2 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з адабрэннем прапанаваных ім паправак у Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі.

"Гэта стала чарговым пацвярджэннем высокага даверу і падтрымкі грамадзянамі вашай дзейнасці на пасадзе Кіраўніка дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваімі галасамі расіяне выказалі салідарнасць з сучасным курсам на далейшае ўмацаванне суверэнітэту і развіццё Расіі як сацыяльнай дзяржавы, захаванне традыцыйных каштоўнасцей і гістарычнай праўды. "Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такі няпросты і адказны перыяд", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што і ў далейшым Беларусь і Расія будуць з'яўляцца стратэгічнымі саюзнікамі, якія развіваюць узаемадзеянне па многіх напрамках у інтарэсах двух брацкіх народаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь