Віншаванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з нацыянальным святам - Днём Свабоды.

    "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгадных адносін з вашай краінай. Упэўнены, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе і далей пашырацца ва ўсіх сферах на карысць грамадзян нашых дзяржаў, у інтарэсах міру, стабільнасці і прагрэсу на афрыканскім кантыненце", - гаворыцца ў віншаванні.