Віншаванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкабу Зуму

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з нацыянальным святам - Днём Свабоды.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ПАР змогуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама ўмацаваць дружалюбныя адносіны.