Віншаванне Прэзідэнту Панамы Лаўрэнціна Карціса

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці палітычнага дыялогу з Панамай на аснове ўзаемаразумення і даверу, у пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, транспарту, лагістыкі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лаўрэнціна Карціса моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а панамскаму народу - міру і дабрабыту.