Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Пакістана Арыфу Алві і Прэм'ер-міністру гэтай краіны Імрану Хану

14 жніўня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Арыфа Алві і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Імрана Хана з Днём Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

"З задавальненнем адзначаю, што беларуска-пакістанскія адносіны актыўна развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі і даверу", - гаворыцца ў віншаванні Арыфу Алві.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць у поўнай меры рэалізаваць вялікі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах.

У віншаванні Імрану Хану Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам будуць актыўна развівацца ў атмасферы ўзаемапавагі і даверу дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў. "З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Бішкеку. Карыстаюся выпадкам, каб пацвердзіць гатоўнасць прыняць вас у бягучым годзе ў Беларусі з афіцыйным візітам", - адзначыў Прэзідэнт.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь