Віншаванне Прэзідэнту Непала Бідх'і Дэві Бхандары

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал Бідх'ю Дэві Бхандары з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "Беларусь шчыра зацікаўлена ў далейшым пашырэнні ўсебаковага беларуска-непальскага супрацоўніцтва на карысць дзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.