Віншаванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь вельмі цэніць шматпланавае супрацоўніцтва з Бангладэш, заснаванае на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемапавагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам у бліжэйшы час больш поўна рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін, знайсці новыя выгадныя напрамкі кааперацыі".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Бангладэш здароўя і поспехаў, а народу гэтай краіны - шчасця і міру.