Віншаванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сувязі паміж Беларуссю і Бангладэш будуць і ў далейшым дынамічна развівацца на карысць народаў.