Віншаванне Прэзідэнту НАК Украіны Сяргею Бубку з 55-годдзем
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 55-годдзем Прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны, члену Выканаўчага камітэта Міжнароднага алімпійскага камітэта Сяргею Бубку.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Сяргей Бубка шырока вядомы як легендарны чэмпіён і аўтарытэтны кіраўнік, спартыўныя дасягненні і працоўная дзейнасць якога сталі прыкладам для мільёнаў маладых атлетаў.
"І сёння Вы аддаяце шмат сіл і энергіі папулярызацыі здаровага ладу жыцця, зацвярджэнню каштоўнасцей і ўмацаванню дружбы паміж народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.