Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэлю Лопесу Абрадору

16 верасня 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэля Лопеса Абрадора з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі разнапланавых кантактаў з Мексікай. "Перакананы, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для развіцця адкрытага палітычнага дыялогу, а таксама ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці беларуска-мексіканскія адносіны на якасна новы ўзровень.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь