Віншаванне Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета з Днём Незалежнасці.

    "Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міждзяржаўнага дыялогу з Мексікай і дынамічным развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Упэўнены, што пашырэнне беларуска-мексіканскіх адносін поўнасцю адпавядае ўзаемным інтарэсам", - гаворыцца ў віншаванні.