Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка з перамогай яго партыі на выбарах і перавыбраннем на пасаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Ньюсі з упэўненай перамогай партыі "Фронт вызвалення Мазамбіка" на ўсеагульных выбарах і перавыбраннем на высокую палітычную пасаду Кіраўніка дзяржавы.

    "Значная падтрымка грамадзян сведчыць аб правільнасці курсу на ўмацаванне дзяржавы і мабілізацыю грамадства на вырашэнне актуальных сацыяльна-эканамічных задач, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што адносіны дружбы і даверу паміж Беларуссю і Мазамбікам будуць і ў далейшым садзейнічаць эфектыўнаму выкарыстанню патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпэ Ньюсі моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.