Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Ньюсі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Ньюсі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на ўмацаванне беларуска-мазамбікскіх адносін, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення, а таксама на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах на карысць абедзвюх краін.