Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Мальты Джорджу Велу

21 верасня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мальты Джорджа Велу і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

"55 гадоў таму мальтыйцы рэалізавалі сваё права на дзяржаўны суверэнітэт. Гэта гістарычная падзея стала імпульсам для далейшага эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Мальты, умацавання ролі краіны на міжнароднай арэне, у тым ліку ў працэсах еўрапейскай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Мальта знаходзяцца ў пачатку паўнацэннага партнёрства, якое здольна прынесці шматлікія станоўчыя вынікі на карысць абодвух народаў. "Спадзяюся, што ў бліжэйшыя гады мы зможам істотна актывізаваць двухбаковыя кантакты ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь