Віншаванне Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з днём нараджэння.

    "Высокія чалавечыя якасці, прыхільнасць да ўзважаных рашэнняў у палітыцы, праводзімая работа па ўмацаванні дзяржаўнасці прынеслі вам заслужаны аўтарытэт у Малдове і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што канструктыўнае ўзаемадзеянне на вышэйшым узроўні дало магчымасць  надаць дзейсны імпульс развіццю беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў. Прэзідэнт упэўнены, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць рэалізаваць існуючы значны палітычны і эканамічны патэнцыял двухбаковых адносін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Дадону добрага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў у любых пачынаннях.