Віншаванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лівана Мішэля Наіма Ауна і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што нашы дзяржавы маюць істотны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Сумеснымі намаганнямі мы зможам значна актывізаваць узаемадзеянне на карысць абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мішэлю Наіму Ауну здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, найхутчэйшага ўстанаўлення грамадзянскай згоды і стабільнасці ў краіне, а ліванцам - дабрабыту і працвітання.