Віншаванне Прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайтэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ.

    «Перакананы, што Ваш вялікі вопыт, шматгранная дзейнасць на пасадзе Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі будуць і ў далейшым садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму росквіту вашай краіны, развіццю ўсебаковых беларуска-літоўскіх сувязей», - гаворыцца ў віншаванні.