Віншаванне Прэзідэнту Латвійскай Рэспублікі Раймандсу Веёнісу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Раймандса Веёніса і ўвесь латвійскі народ з нацыянальным святам - 99-й гадавінай абвяшчэння гэтай краіны.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў канструктыўны характар добрасуседскіх беларуска-латвійскіх адносін, якія грунтуюцца на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае актыўнае развіццё супрацоўніцтва ў двухбаковым і агульнаеўрапейскім напрамках у інтарэсах жыхароў дзвюх краін, бяспекі і дабрабыту ў рэгіёне.