Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Латвіі Эгілсу Левітсу

30 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Эгілса Левітса з 65-годдзем.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Эгілс Левітс адзначае гэты юбілей на адказнай палітычнай пасадзе кіраўніка латвійскай дзяржавы. "Гэта паказчык высокага даверу суайчыннікаў, жыццёвай сталасці і выключнага прафесійнага вопыту, якія дапамогуць пераадолець усе цяжкасці сённяшняга часу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што разлічвае на прадаўжэнне сумеснай работы па ўмацаванні добрасуседскіх адносін з Латвіяй. "Гэтаму будуць садзейнічаць запланаваныя кантакты на вышэйшым узроўні. Разлічваю, што ў хуткім часе нам удасца сустрэцца ў гасціннай Рызе для абмеркавання шляхоў паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь