Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянгу Варачыту

2 снежня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянга Варачыта з Нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае развіццё плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх сферах узаемнай зацікаўленасці, асабліва ў гандлёва-эканамічнай галіне.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Лаоса моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь