Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянгу Варачыту

2 снежня 2017 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянга Варачыта і ўвесь лаоскі народ з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

Беларусь удзяляе значную ўвагу пашырэнню сувязей з Лаосам і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-лаоскі дыялог будзе актыўна развівацца.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь