Віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Прэзідэнт адзначыў, што сёння Кыргызстан упэўнена рухаецца па шляху прагрэсу, дэманструе прыкметныя поспехі ва ўмацаванні дзяржаўнасці, мадэрнізацыі эканомікі і павышэнні аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне. "У Беларусі высока цэняць дружалюбныя і даверныя адносіны, што звязваюць нашы народы і якія і ў далейшым будуць служыць надзейнай асновай для пашырэння плённага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сааранбаю Жээнбекаву добрага здароўя, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а грамадзянам Кыргызстана - міру і працвітання.